![]()
Мая беларушчына ніколі не была злой, хамскай, па-пракурорску «выкрывальніцкай».
Столькі нянавісьці ў камэнтарах на сайце Свабоды! Я не адзіны мадэратар, але скажу пра сябе — хоць ты хавайся ў бульбу, калі людзі нібыта тваіх поглядаў аж настолькі безапэляцыйныя, глухія і злыя.
Міжволі задумаесься — а ў чым уласна іх і твае погляды супадаюць? У прабеларускай рыторыцы? Магчыма. Але ва ўсім астатнім мне часта хочацца перайсьці на другі бок вуліцы.
Ва ўсім астатнім… Мая беларушчына ніколі не была злой, хамскай, па-пракурорску «выкрывальніцкай». Нацыянальная ідэя — як ідэал, як Жыровіцкі абраз Божае маці.
Рубрика: политика