Адчуць сябе Радзівілам

У Ракаве ствараюць эксклюзіўныя хэндмэйд-кубкі славутага роду. Васіль Рубцоў, заснавальнік Ракаўскай творчай майстэрні «Іслач» аднаўляе шклярныя традыцыі Радзівілаў, чыя Налібоцкая шклярня была вядомай на ўсю Рэч Паспалітую. Generation.by завітаў да адзіных у Беларусі майстроў, якія вырабляюць шкляны і крышталёвы хэндмэйд. Вёска Ракаў — культавае месца для аматараў гісторыі беларускай культуры: тут і музей-галерэя ўнікальнага мастака Фелікса Янушкевіча, неагатычны Марыінскі касцёл, і менавіта тут некалькі гадоў таму майстар па шкле Васіль Рубцоў заснаваў творчую майстэрню «Іслач» акурат насупраць дома мастака і дудара Тодара Кашкурэвіча. Рубрика: культура