Гэта нават не банда, а шайка ўблюдкаў

На папрокі, што я не жадаю бачыць «тое добрае, што робіцца пры Лукашэнку» («Не всё только плохое связано с известным Адольфом…»), у тым ліку, і што моладзь (частка яе) размаўляе па-беларуску, адказваю наступнае. За тое, каб людзі гаварылі на сваёй мове, мы ў свой час і змагаліся (і як заканадаўцы ў ВС, і ў тым да ВС былі зьбітыя «Альфай» – менавіта за беларускую мову). І на мяжы 1980-90-х мы прагматычна ўсьведамлялі: тое, што закладаецца (праз беларускія падручнікі, праз школы, праз выданьні), калі-небудзь абавязкова дасьць плён. І хаця ня ўсё пасьпелі мы зрабіць – падмурак быў пакладзены нагэтулькі моцны, што трымаеца і цяпер. Рубрика: политика