Слава — Айчыне, сэрца — жанчыне, гонар — нікому!

Прымайце навагоднія віншаванні: гаворыць пісьменнік Уладзімір Арлоў. Віншаванні  пісьменніка падае «Наша Ніва». Дарагія сябры й суайчыннікі! Найперш хачу звярнуцца да тых, хто не зможа сустрэцца за навагоднім столом з роднымі і блізкімі. Хачу, каб мае словы даляцелі да Алеся Бяляцкага і Міколы Статкевіча, да Змітра Дашкевіча і Паўла Севярынца, да ўсіх, хто цяпер у зняволенні за свае перакананні. Дай Бог вам мужнасці, мудрасці і хуткага вяртання на волю. Зычу, як казалі продкі, каб дзеўка кахала, куля мінала і шабля не брала! Мая незабыўная бабуля Аўгіння на Новы год заўсёды жадала дзецям і ўнукам, каб былі здаровыя, як ільды калядовыя. Рубрика: политика