![]()
Першы досьвед супольнага перажываньня падзеяў 19 сьнежня 2010 году я атрымала на Сахаліне.
Адразу пасьля падзеяў на Плошчы хваля людзкой салідарнасьці літаральна заліла нашу сям’ю, запусьціўшы мэханізмы пераадольваньня шоку.
У ноч з 19 на 20 сьнежня наша паштовая скрынка была перапоўненая. Першымі на падзеі адгукнуліся сынавы сябры і аднакурсьнікі. Іхнія паведамленьні былі прасякнутыя верай у праўду тых, хто выйшаў на Плошчу, і суперажываньнем. Гэтых юнакоў і дзяўчат я неўзабаве назаву камандай падтрымкі Фёдара, а крыху пазьней — «цімураўцамі».
Рубрика: политика