Кітаец Со: «Мару калі-небудзь чытаць беларускую паэзію ў арыгінале»

Беларускія сябры Tszwai So называюць яго проста Рафаэлем. І ён не супраць. Тым больш, што размаўляць з імі ён зможа на іхняй роднай мове — нядаўна Цзыўай пачаў вывучэнне беларускай. Рафаэль моцна выбіваецца з шэрагу іншых герояў серыі «Размаўляй са мной па-беларуску». Ён не мае беларускай каханай, не жыве ў Беларусі і не з’яўляецца лінгвістам па прафесіі. Але з далёкай ад роднага Кітаю краінай гэтага лонданскага архітэктара яднае беларуская ўніяцкая царква, праект якой ён цяпер распрацоўвае, і любоў да паэзіі беларусаў, якую ён марыць чытаць у арыгінале, піша generation. Рубрика: культура