Уладзімір Някляеў пра сексотаў

“Хто агент КГБ – хто не агент КГБ?.. Ці ўсе - агенты КГБ?..” – адна з ледзьве ўжо не “вечных” тэм нашага хуткаплыннага жыцця, напісаў паэт і былы кандыдат у прэзідэнты ў Фэйсбуку. Адносіны да сексотаў, да агентаў спецслужбаў заўсёды былі ў грамадстве пагардлівымі, непрыязнымі. Настолькі непрыязнымі, што аднойчы М. К. Мураўёву (не генералу Мураўёву, які на службе цару вешаў у 1863 годзе беларускіх ды польскіх паўстанцаў, а адвакату Мураўёву, які ў 1917 годзе ⎯ пасля Лютаўскай рэвалюцыі ⎯ быў прызначаны старшынём камісіі Часовага ўраду і дапытваў царскіх міністраў) удалося выйграць ⎯ яшчэ да рэвалюцыі ⎯ загадзя пройгрышны працэс. Рубрика: политика