Малыя народы ЕС: Вяртанне кашубаў

У 2002 годзе кашубамі — народам, які жыве ў польскім Паморі — назвалі сябе 5 тысяч чалавек, праз 10 год — 230 тысяч. Гжэгаж Яраслаў Шрамкэ (Grzegorz Jarosław Schramke) — кашубскі пісьменнік і публіцыст, настаўнік. Яму 34 гады, ён жыве ў паўночным рэгіёне Польшчы, які называецца Кашубіяй, і вучыць дзяцей у школе сваёй роднай кашубскай мове. У польскім законе «Аб нацыянальных і этнічных меншасьцях і рэгіянальнай мове» з 2005 году кашубская мова называецца «рэгіянальнай мовай». Сярод польскіх мовазнаўцаў няма поўнай згоды адносна клясыфікацыі кашубскай мовы: шмат хто лічыць яе асобнай заходнеславянскай мовай, некаторыя глядзяць на яе як на аддалены дыялект польскай, паведамляе «Радыё Свабода». Рубрика: общество