![]()
«Дэпутатаў» ужо прызначылі, а тое, што будзе адбывацца, толькі форма.
Сёння з сайтам charter97.org падзяліўся сваім меркаваннем дэпутат парламента 12-га склікання Леанід Дзейка.
- Што вы думаеце рабіць 23-га верасня?
- Тое, што і 22-га і 24-га верасня. Я гэты дзень сярод іншых не вылучаю. Але паколькі 23-га верасня - гэта нядзеля, то, магчыма, прагуляюся дзе-небудзь у парку.
- Што гэтыя «выбары» значаць для вас?
- З кожным разам і роля гэтай «палаты прадстаўнікоў», як быццам вышэйшага заканадаўчага органа ўлады, і працэс «выбараў» нагадваюць нейкую такую абавязковую праграму ў фігурыстаў.
Рубрика: политика
Темы:
выбары-гэта