Як жыла беларуская шляхта

На нашых землях да шляхты належала амаль 15% насельніцтва. Шляхцічы з’язджаліся на павятовыя і ваяводскія соймікі, а таксама на агульнадзяржаўны Сойм і ўдзельнічалі ў кіраванні краінай. Галоўным абавязкам шляхты, якую называлі «палітычным народам», была абарона Айчыны ад ворагаў. Аднак з шляхецкага асяроддзя выходзілі не толькі славутыя рыцары і ваяводы, але і палітычныя ды рэлігійныя дзеячы,вучоныя і асветнікі, пісьменнікі і мастакі. Калі Літва-Беларусь апынулася ў царскай імперыі, найперш шляхта змагалася за вяртанне дзяржаўнасці. Улады ўсяляк імкнуліся скараціць колькасць шляхцічаў. Тым не менш, і ў ХІХ стагоддзі яны складалі значную частку жыхароў края. Гісторыкі падлічылі, што шляхецкія карані мае прыблізна мільён грамадзянаў сучаснай Беларусі. Нашчадкі сарматаўШляхта мела мясцовае паходжанне, лічыла радзімай Літву-Беларусь, бараніла яе ад захопнікаў, паўставала супроць прыгнёту чужынцаў. Хоць шляхцічы ў тыя часы гаварылі пераважна па-польску, кожны з іх ведаў беларускую мову, паважаў айчынныя звычаі і традыцыі.