Сёння - дзень дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР

Упершыню ў найноўнай гісторыі наша мова набыла такі статус. 3 красавіка 1918 году Народны Сакратарыят Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціў беларускую мову дзяржаўнай і абавязковай мовай краіны. Усе акты, дакумэнты і ліставаньне ўрадавых установаў БНР павінны былі пісацца на дзяржаўнай беларускай мове. Нацыянальным мяншыням Беларусі дазвалялася карыстацца сваёю моваю ў афіцыйных дачыненнях з дзяржаўнымі ўстановамі.