Цуды Беларусі: сем велічных гарадзішчаў, на якія варта падняцца

Сярод археалягічных помнікаў Беларусі асабліва ўражваюць велічныя гарадзішчы. Іх часта называюць замкавымі гарамі, бо цэнтрам умацаванага паселішча быў замак. Узгоркі колішніх фарпостаў і старых дзядзінцаў, разьмешчаныя ў маляўнічых мясьцінах, цяпер — выдатныя пляцоўкі для агляду. Такія мясьціны маюць вялікі турыстычны патэнцыял. Асобныя гарадзішчы сталі месцам правядзеньня фэстываляў і сьвятаў, абавязковымі пунктамі ў турыстычных маршрутах альбо часткай музэйнай экспазыцыі. Іншыя яшчэ чакаюць, каб да іх пацягнуліся цікаўныя, пiша «Радыё Свабода». 1. Замкавая гара ў НаваградкуГорадзенская вобласьць Фото: planetabelarus. by Замкавая гара ў Наваградку — адзін з найвышэйшых пунктаў Беларусі. Яе вышыня — 323 мэтры над узроўнем мора. Менавіта тут у 1263 годзе каранавалі першага князя ВКЛ Міндоўга. З цырымоніі каранацыі пачынаўся адзін зь першых і самых маштабных у Беларусі фэстаў сярэднявечнай культуры. Галоўныя падзеі сьвята разгортваліся на Замкавай гары і ў гістарычным цэнтры Наваградку.