Як беларуская студэнтка ратавала індзейцаў мая

Незвычайная гісторыя Ганны Платніцкай. У сьвеце і сёньня хапае мясьцін, дзе людзі пазбаўленыя элемэнтарных выгодаў цывілізацыі — якаснага харчаваньня, мэдычнай дапамогі, школьнага навучаньня. Як правіла, гаворка пра карэнныя народы, якія жывуць гэтаксама, як дагэтуль стагодзьдзямі існавалі іхнія продкі. Журналіст «Радыё Свабода» Ігар Карней паглядзеў, як міжнародныя ініцыятывы намагаюцца аблягчыць побыт абарыгенаў у Гватэмале. Некалькі гадоў таму разам зь іншымі валянтэрамі загарэлася ідэяй дапамагчы нашчадкам індзейцаў мая і беларуская студэнтка-мэдык, будучая дзіцячая пэдыятарка Ганна Платніцкая. Яна далучылася да інтэрнацыянальнай каманды клінікі Health&Help, што месьціцца ў цяжкадаступным горным раёне Гватэмалы. Лекі замест сэансаў экзарцызмуПраз 500 гадоў пасьля калянізацыі гішпанцамі Новага сьвету і дэклясацыі абарыгенаў самымі індзейскімі куткамі засталіся Гватэмала ў цэнтральнай частцы амэрыканскага кантынэнту і Балівія ў паўднёвай. Доля карэннага насельніцтва ў абодвух выпадках перавышае 50% — нашмат больш, чым ва ўсім астатнім рэгіёне.