Беларусы ўшанавалі памяць Героя «Нябеснай сотні» Міхася Жызнеўскага

Дзясяткі чалавек прыйшлі пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Некалькі дзясяткаў актывістаў ушанавалі памяць Героя Украіны Міхася Жызнеўскага на могілках ля вёскі Сцяг Працы, што ў Гомельскім раёне, перадае «Радыё Рацыя». Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці Гомеля і сябры Руху салідарнасці «Разам» усклалі вянкі і кветкі да магілы забітага на барыкадах Еўрамайдана беларуса. Дзяячка ўкраінскай дыяспары Валянціна Логвін падкрэслівае, што свабода народа каштуе надзвычай дорага. «Зрабіць вольным і шчаслівым, прабачце мяне, не хачу абразіць пачуцці вернікаў, нават Бог не можа зрабіць. Можам зрабіць толькі мы. І Міхась, і ўсе тыя, хто паклаў жыцці на Майдане, і ўсе тыя, хто сабраліся тут, робяць усё, што яны могуць», — сказала актывістка. Паводле гомельскага палітыка Уладзіміра Кацоры, Гомельшчына дала Беларусі многа змагароў, сярод якіх – Міхась Жызнеўскі. «На Гомельскай зямлі ёсць яшчэ героі, каго мы помнім. Гэта Палута Бадунова, гэта Цімох Вострыкаў, гэта Рыгор Клімовіч, якіх таксама маці-краіна прыняла.