Мікола Салянік у залі cуда зрабіў нечаканы перфоманс

Як актывiста судзiлi за любоў да Радзімы. Судовае паседжанне, якое ірве шаблоны прайшло ў Гародні. Абласны суд павінен быў разглядаць скаргу грамадзяніна Беларусі Міколы Саляніка, сябра Беларускага Нацыянальнага кангрэсу, на рашэнне суда Кастрычніцкага раёна, які аштрафаваў Міколу Саляніка за ўдзел у акцыі беларускіх грамадзянаў у абарону незалежнасці Беларусі. Гэты абсурдны прысуд Мікола Салянік будзе гатовы адстойваць нават калі давядзецца звяртацца ў міжнародныя структуры Аб’яднаных Нацыяў, паведамляе racyja. com. Перад пачаткам паседжання, якое з невядомых прычынаў затрымалі на 15 хвілінаў, Мікола Салянік у залі паседжанняў зрабіў перфоманс, прыкуўшу сябе да балясіны трыбуны памяшкання. Суддзя абласнога суда Гародні Ігар Собалеў, які вёў разляд скаргі, адрэагаваў на пратэст Міколы Саляніка, які абвесціў галадоўку і адмову адамкнуць замок ад повязі ланцуга, які сашчапіў ягоную шыю з судовай мэбляю, наступным чынам: ён зрабіў перапынак, а пасля правёў працэс у іншай залі паседжанняў.