«Я ездзіў у Менск на мітынг 7 снежня, чым і ганаруся»

Грашовыя штрафы і выклікі ў суды атрымалі актывiсты з Гомеля. Праваахоўныя органы працягваюць пераслед удзельнікаў акцый у абарону незалежнасці. Грашовыя штрафы і выклікі ў суды атрымалі гомельцы Ўладзімір Няпомняшчых і Барыс Анікееў, якія з пачатку снежня ўдзельнічаюць у антыінтэграцыйных мітынгах у Менску, паведамляе Радыё Рацыя. Пенсіянер Міністэрства ўнутраных справаў Уладзімір Няпомняшчых нагадвае цяперашнім міліцыянтам, што абарона незалежнасці дзяржавы – гэта канстытуцыйны абавязак кожнага грамадзяніна. – У сувязі з тым, што над Беларуссю навісла пагроза яе незалежнасці, я ездзіў у Менск на мітынг 7-га снежня, чым і ганаруся. А ганаруся, бо ў Канстытуцыі напісана, што абарона Айчыны з’яўляецца свяшчэнным абавязкам кожнага грамадзяніна. У тым ліку Лукашэнкі, супрацоўнікаў міліцыі і ўсіх астатніх. Сябра Руху “За Свабоду” Барыс Анікееў атрымаў позву ў суд Ленінскага раёна Менска на 30 студзеня. – На самой справе я жыву ў незалежнай краіне. Незалежнасць гэтая краіна атрымала ў 1991 годзе.