Немец, якi запісаў рэп пра Беларусь: Тут апранаюцца, як у Бэрліне

Ён апавядае на ўвесь сьвет, якая Беларусь клясная краіна. Ягоны прадзед быў ваеннапалонным і адбудоўваў Менск пасьля вайны. А ўнук апавядае на ўвесь сьвет, якая Беларусь клясная краіна. Пачытайце інтэрвію svaboda. org з новым дырэктарам нямецкага фонду Якабам Вёленштайнам. Дарэчы, ён яшчэ і рэпэр. Месяц таму ў сеціве зьявіўся відэаролік зь пералікам усяго добрага, што ёсьць у Беларусі. Аўтар — Якаб Вёленштайн. Ён новы дырэктар фонду Конрада Адэнаўэра (KAS, Konrad-Adenauer-Stiftung), найбуйнейшым беларускім праектам якога ёсьць форум «Менскі дыялёг». «Падобна, гэта кляснае месца»«Калі я вярнуўся ў Бэрлін у офіс KAS, усе сказалі: «Мы бачылі відэа і цяпер хочам у Беларусь. Падобна, што гэта кляснае месца», — кажа Якаб Вёленштайн. Якаб кажа, што відэа спадабалася ўсім: і немцам, і беларусам. Прычым сярод апошніх былі і прадстаўнікі дзяржаўных органаў, і крытычна настроеныя людзі. «Гэта справядлівае апісаньне краіны», — казалі яму. «Вы экзатычная краіна, — кажа Якаб. — Людзі вандруюць у Тайлянд, таму што гэта экзотыка, але краіна ў цэнтры Эўропы, пра якую яны нічога ня ведаюць, — гэта таксама экзотыка.