Не ваша справа!

На якой мове хачу, на такой і гавару. Больш нікога не агітую! Я зараз пра мову. Скажу толькі наступнае. Сабакі ва ўсім свеце брэшуць аднолькава. Гаў, ды гаў! І ў Аўстраліі гаў-гаў, і ў Еўропе, і ў Амерыцы…Нават у Азіі, дзе іх у некаторых краінах ядуць, і там толькі гаў ды гаў. Я ўжо не кажу пра Афрыку. Там таксама гаў…Па-іншаму не ўмеюць. І не саромеюцца. А чаго ім саромецца, сабакам?!А людзі гавораць па-рознаму. Усюды па-рознаму. Кожны народ на сваёй мове. Бывае, некалькі моваў ведаюць, але між сабой дык на па-свойму. Цяплей, неяк, па-свойму. Ды і сорамна, як сваёй мовы не ведае чалавек! Не сабака ж! Людзі часамі саромеюцца…Вось і ўсё. Выбар кожны робіць сам, бліжэй да сабак яго сорам, ці ўсё ж да людзей…Ёсць, праўда, і яшчэ адзін варыянт на выбар. Трэці. Ну і сапраўды, нельга ж у такім важным пытанні абмяжоўвацца толькі двума. Або так, або так! Або чалавечы сорам, або сабачы! І чаму, як не чалавек, дык адразу ўжо сабака?!Не! Ёсць ён, трэці варыянт! Гэта варыянт гадзюкі.