Зяленскі напісаў у Facebook пост па-беларуску

Таксама па-беларуску прэзыдэнт Украіны зьвярнуўся да ўсіх прысутных на пачатку свайго выступу на Форуме рэгіёнаў. Праз тры гадзіны пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Жытоміры, Уладзімір Зяленскі апублікаваў у фэйсбуку пост, напісаны часткова па-ўкраінску і часткова па-беларуску. «У нас з білорусами — спільний кордон, спільна історична доля, багато спільних проблем та викликів. Хочемо, щоб у нас були і спільні можливості. Міру, росквіту і дабрабыту нашым народам!» — напісаў Зяленскі на сваёй афіцыйнай старонцы ў Facebook. Прэзыдэнт Украіны мае больш за мільён падпісчыкаў у гэтай сацыяльнай сетцы. Таксама па-беларуску Зяленскі зьвярнуўся да ўсіх прысутных на пачатку свайго выступу на Форуме рэгіёнаў. І непасрэдна да Лукашэнкі.