Першы дабрачынны «Венскі баль з А1 у Купалаўскім» пройдзе ў Мінску 14 снежня

14 снежня ў Мінску ўпершыню адбудзецца дабрачынны венскі баль у адпаведнасці з устаноўленымі ЮНЭСКА крытэрыямі. Арганізатарамі балю выступаюць кампанія А1 і Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Мерапрыемства пройдзе пад патранатам Пасольства Аўстрыі ў Беларусі. «Венскі баль з А1 у Купалаўскім» працягне традыцыю правядзення знакамітых венскіх баляў у розных гарадах Еўропы: цяпер да іх ліку далучыцца і Мінск. Мерапрыемства стане адраджэннем звычаю правядзення баляў ў гістарычна звязаным з імі месцы Мінска і ў той жа час дапаможа жыхарам горада далучыцца да бальных традыцый Вены. «Кампанія А1 заўсёды бачыла сваю місію ў тым, каб усталёўваць сувязь паміж людзьмі – на самых розных узроўнях і ў самых розных сэнсах: ад выключна тэхнічных аспектаў да актыўнай міжнароднай культурнай камунікацыі. Менавіта таму мы сумесна з нашымі партнёрамі вырашылі ў гэтым годзе пачаць традыцыю правядзення ў Мінску дабрачынных венскіх баляў. Гэта адзін з самых вядомых і самых прыгожых сімвалаў сталіцы Аўстрыі – краіны, якая мае асаблівае значэнне для нашай кампаніі як часткі еўрапейскага холдынгу А1 Telekom Austria Group», – адзначыў намеснік генеральнага дырэктара кампаніі A1 па лічбавых платформах і кантэнце Антон Бладзік.