Пяць датаў, калі можна адзначаць Дзень Незалежнасьці Беларусі

У розныя часы беларусам прапаноўвалі розныя даты для адзначэньня дня незалежнасьці. Сярод іх 1 студзеня, 25 сакавіка, 3 ліпеня, 27 ліпеня, 25 жніўня, нагадвае «Радыё Свабода». 25 сакавіка — у 1918 годзе была створаная першая нацыянальная дзяржава — Беларуская Народная Рэспубліка, была прынятая Трэцяя Ўстаўная грамата. З пачатку 90-х гэты дзень адзначаўся неафіцыйна і атрымаў назву Дзень Волі. Дэмакратычная супольнасьць Беларусі ў гэты дзень ладзіць вялікую вулічную акцыю — шэсьце ў цэнтры гораду. Фота: «Радыё Свабода» 1 студзеня — у 1919 годзе была абвешчаная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь, якая 31 студзеня 1919 году выйшла са складу Расейскай Савецкай Фэдэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі. Але праіснавала два месяцы, потым яе скасавалі, аднавілі як Літоўска-Беларускую ССР, а тую ліквідавалі наступным летам і ўтварылі БССР. Фота: «Радыё Свабода» 3 ліпеня — у 1944 годзе Менск быў вызвалены ад нямецкіх захопнікаў.