Сем мітаў пра жнівеньскі путч 1991 году

На самой справе беларусы актыўна пратэставалі супраць ГКЧП. 19-21 жніўня 1991 у Маскве адбыўся праімпэрскі путч. Вакол жнівеньскіх падзеяў існуе шэраг мітаў, якія мы ў гэтым артыкуле разьвейваем, піша Сяргей Навумчык на Радыё Свабодзе. Што адбывалася ў жніўні 1991Некаторыя кіраўнікі ЦК КПСС, ваенна-прамысловага комплексу, КДБ, МУС і войска, а таксама віцэ-прэзыдэнт СССР Генадзь Янаеў ізалявалі прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова, заявілі пра ўвядзеньне надзвычайнага становішча і ўтварэньне т. зв. ГКЧП (у перакладзе з расейскай — дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы). Імкнучыся сарваць меркаванае падпісаньне «саюзнай дамовы», якая фактычна прадугледжвала стварэньне замест імпэрыі канфэдэрацыі, члены КГЧП, самі таго не жадаючы, справакавалі абвяшчэньне былымі савецкімі рэспублікамі поўнай незалежнасьці. Міт 1. Арганізатары путчу дзейнічалі ў поўнай адпаведнасьці з тагачаснымі Канстытуцыяй і законаміНе. Для ўвядзеньня элемэнтаў надзвычайнага становішча, пра што заявілі члены КГЧП, было патрэбна рашэньне прэзыдэнта СССР, пацьверджанае Вярхоўным Саветам СССР.