У ЗША адбылося ўручэньне мэдалёў да стагодзьдзя БНР

Мэдалi ўручыла cтаршыня Рады БНР Івонка Сурвілла. 22 чэрвеня ў Нью-Брансуіку, штат Нью-Джэрзі, ЗША, адбылося ўручэньне мэдалёў да стагодзьдзя БНР. Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла ўручыла мэдалі палітыку Зянону Пазьняку, некалькім грамадзкім дзеячам, у тым ліку Янку Запрудніку, Вітаўту Кіпелю, Але Орса-Рамана, Ганьне Сурмач, а таксама першаму амбасадару ЗША ў Беларусі Дэвіду Суорцу, паведамляе svaboda. org. Зянон Пазьняк - адкрывальнік Курапатаў, лідэр Беларускага Народнага Фронту, старшыня Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня. Зянон Пазьняк і Івонка Сурвілла Вітаўт Кіпель — дзяяч беларускае дыяспары ў ЗША, публіцыст, дасьледчык, аўтар некалькіх кнігаў па гісторыі Беларусі і беларускай дыяспары ў ЗША. Івонка Сурвілла і Вячка Станкевіч Вячка Станкевіч — журналіст і дзяяч беларускае дыяспары ў ЗША, дырэктар беларускае службы «Радыё Свабода» з 1990 па 1998 гг. , старшыня Галоўнай управы Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ў 1969-1971 і 2007-2011 гг.