Беларусь была перадусім

Сёння - дзень памяцi Генадзя Бураўкіна. Ён вылучаўся сярод іншых. У хлопцаў жа не было іншых размоў, апроч таго, колькі выпілі піва і як у футбол згулялі. Мяне гэта не цікавіла. А Генадзь літаральна «ўліваў» у мяне беларушчыну — ён ужо тады жыў беларускай ідэяй, з чым раней я ніколі яшчэ не сутыкалася. Калі вясной 2009 года Генадзю Мікалаевічу зрабілі складаную аперацыю на сэрцы, ён нечакана патэлефанаваў яшчэ з бальніцы і папрасіў мяне завітаць. У маі ён разам з жонкай Юліяй Якаўлеўнай збіраўся адзначаць 50-годдзе сумеснага жыцця, і таму папрасіў цяпер, каб я напісаў пра гэта. Тое інтэрв’ю называлася «Першы мой натхняльнік — Юля». Гэта быў падарунак паэта той, якой ён прысвяціў адзін з самых лірычных сваіх вершаў «Юнацтва сінія арэлі». Цяпер жа пра шлях даўжынёй больш чым у паўстагоддзя распавядае нязменная і верная яго спадарожніца — жонка Юлія Якаўлеўна. — Мы пазнаёміліся падчас вучобы ва ўніверсітэце. Генадзь распавядаў, што ўпершыню звярнуў на мяне ўвагу, калі мы стаялі ў чарзе ва ўніверсітэцкім буфеце.