Як доктар навук зь Беларусі зрабіў кар'еру ў Даніі пасля 40 гадоў

Андрэй Лаўрыненка прасоўвае новыя тэхналёгіі ў Даніі. Доктар фізыка-матэматычных навук Андрэй Лаўрыненка апошнія паўтара дзесяцігодзьдзя прасоўвае новыя тэхналёгіі ў Даніі. А вось беларускай фізычнай галіне варожыць доўгую барацьбу за колішні аўтарытэт, перадае «Радыё Свабода». Андрэй Лаўрыненка (трэці справа) са сваімі асьпірантамі Андрэй Лаўрыненка з жонкай Марыяй жывуць у гарадку Біркерод на поўнач ад Капэнгагену. Краіна прачынаецца рана, і штодня а 7-й раніцы навуковец выбіраецца ў напрамку сталіцы, дзе ўзначальвае групу дасьледаваньня мэтаматэрыялаў у Тэхнічным унівэрсытэце Даніі. У любое надвор’е — амаль паўтара дзясятка кілямэтраў роварам у кожны бок. Марыя займаецца домам, шмат валянтэрыць, вывучае дацкую мову. Андрэй Лаўрыненка з жонкай Марыяй Каманда Лаўрыненкі спэцыялізуецца на біясэнсінгу: стварае нанаструктураваную плятформу, якая можа дапамагчы ідэнтыфікаваць цяжкія захворваньні — напрыклад, папярэдзіць разрыў сардэчнай мышцы, то бок інфаркт.