Сяргей Верамеенка: «Басовішча» - месца збору вольных людзей

На фэст збіраюцца беларусы з розных гарадоў Беларусі ды іншых краін. 19-20 ліпеня 2019 года каля Гарадка, што на Беласточчыне, адбудзецца ХХХ юбілейны фестываль “Басовішча”. На фэст збіраюцца беларусы з розных гарадоў Беларусі ды іншых краін. Кажа “Радыё Рацыя” Сяргей Верамеенка з гарадзенскай крамы “Адметнасць”:– Гэта не толькі фестываль, але і мажлівасць сустрэцца людзям па абодва бакі мяжы, ды не толькі. Калі я быў на фестывалі, то памятаю, што прыязджалі таксама з Украіны, нават з далёкага замежжа, з ЗША. Калі яго не будзе, калі фестываль не будзе працягвацца, то, канешне, будзе вельмі-вельмі шкада. Гэты фестываль – месца збору людзей-аднадумцаў, вольных людзей. І ўвогуле гэта цудоўная пляцоўка, каб расслабіцца, сустрэцца, пагаварыць, штосьці паглядзець, цікавыя фільмы ці імпрэзы. Падчас сёлетняга «Басовішча» адбудуцца выступы Лявона Вольскага, будуць спяваць гурты «Крама», «Дзецюкі», NaviBand, Re1ikt, Znich.