Грунт еднасці

Указы, дэкрэты, і іншыя марафетныя меры не ўратуюць дыктатуру ад краху. Пасля таго як у аўтарытарных дзяржавах, што ўзніклі на постсавецкай прасторы, аформіліся вузкія колы персон, якія ў сваіх руках засяродзілі ўладу і багацце, адразу адбыўся радыкальны раскол грамадства. Звычайны люд бачыць, што львіную долю часу ён працуе не на сябе, а на «чужога дзядзю». Разрыў паміж багатымі і беднымі грамадзянамі ў Расіі і Беларусі стаў такім велізарным, што «карпарацыі заможных шчасліўчыкаў» сёння самі ў спалоху, а таму развілі актыўную дзейнасць па прапагандзе ўсеагульнай еднасці, амаль што «братэрскага і сястрынскага цалавання». Заўважым: пра еднасць народа няспынна якочуць з трыбун толькі начальнікі і прыўладная чэлядзь, а сам люд, каб выжыць у невыносных умовах, яднаецца, як умее і можа, без іх. У параўнанні з мінулым часам градус узаемадапамогі ў масах прыкметна знізіўся, але зусім не знік. А цяпер на хвілінку задумаемся: якая можа быць еднасць у трох працэнтаў насельніцтва Расіі, што маюць 89% фінансавых актываў, 92% тэрміновых укладаў у банках і 90% наяўных сберажэнняў, з астатнімі грамадзянамі, асабліва з самымі абяздоленымі? Яны катастрафічна бяднеюць, пераходзяць у жабрачае існаванне.