Уладзімір Някляеў: Пакіньце ўсё сваё сабе, вярніце Герб!

Паэт прысвяцiў верш бел-чырвона-беламу сцягу і гербу «Пагоня». Сёння ўлады адзначаюць так званы дзень дзяржаўнага сцяга i герба – лукашэнкаўскіх сімвалаў, зацверджаных на незаконным рэферэндуме. Паэт і палітык Уладзімір Някляеў у супрацьвагу гэтаму напісаў верш пра сапраўдныя нацыянальныя сімвалы беларусаў - бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». Народу можа засціць зрокБез дай прычыны. Ды бачыць Божа кожны крокНа звод Айчыны. У вочы вам адплаты часЗірне сурова. Каб дзеці апраўдалі вас —Вярніце Мову!Няма пачаткау і канцоў,Усё — працяг. Каб не ўскіпела ў жылах кроў —Вярніце Сцяг!Улады сверб, што вас скубе,І славы сверб —Пакіньце ўсё сваё сабе,Вярніце Герб!Дальбог, пра гэта не са злаМалюся ў скрусе,А каб зямля вас прынялаНа Беларусі.