Прафэсар Бандажэўскі: Дзеці «дзяцей Чарнобылю» больш уразьлівыя да радыяцыi

Усе беларусы — ахвяры Чарнобыля. Нават калі чалавек жыве за тысячу кіламетраў ад Чарнобыльскай зоны, але ўжывае прадукты, вырашчаныя на забруджанай тэрыторыі, ён назапашвае радыяцыю, паведамляе «Радыё Свабода». Прафесар Юры Бандажэўскі, які пасля турэмнага зняволення з’ехаў з Беларусі, прадставіў вынікі маніторынгу радыеактыўнасці і стану здароўя дзяцей з раёнаў Украіны, што прылягаюць да Чарнобыльскай зоны адчужэння. Пра беларускую частку зоны такіх даследаванняў няма. У выніку чарнобыльскай катастрофы пацярпела ўся Беларусь, наступствы аварыі дагэтуль не пераадоленыя. Да таго ж праблемы Чарнобылю ў Беларусі замоўчваюцца. Ніякія сур’ёзныя навуковыя і медыцынскія даследаванні, у адрозненне ад Украіны, не праводзяцца. Пра гэта сказаў прафэсар Юры Бандажэўскі, былы рэктар Гомельскага медінстытуту, падчас онлайн-канферэнцыі, прысвечанай 33-й гадавіне аварыі на ЧАЭС. Прафесар, доктар медыцынскіх навук Юры Бандажэўскі ўжо больш за 10 гадоў жыве і працуе ва Украіне, ачольвае каардынацыйны аналітычны цэнтр «Экалогія і здароўе».