20 гадоў таму па цэнтры Гродна прайшло шэсце патрыётаў з паходнямі

Як гэта было? 20 гадоў таму, 25 красавіка 1999 года, некалькі дзясяткаў беларускіх патрыётаў зладзілі шэсце з паходнямі па цэнтры Гродна, пiша nn. by. Неўзабаве амапаўцы ўзялі калону ў аблогу і атакавалі дэманстрантаў. Тыя адбіваліся паходнямі. Сілавікі ўжылі слезацечны газ. «Крыху пазней да месца сечы падехалі машыны хуткай дапамогі, якія забіралі траўмаваных, прычым як удзельнікаў акцыі, так і міліцыянтаў, аднаму з якіх зламалі сківіцу, а некаторым рэбры. Адзін з пацярпелых маладых беларускіх патрыётаў трапіў у рэанімацыю хуткай дапамогі, яшчэ аднаму зламалі руку. Напрыканцы бойкі міліцыянты ўсё ж затрымалі 16 чалавек», — адзначала газета «Навіны». Вось што пісала пра гэтую гісторыю тагачасная «Наша Ніва»:«Іх атрымалася недзе чалавек з сорак. Хлопец, апрануты ва ўсё чорнае, зірнуў на вежу з гадзіннікам. Стрэлкі ішлі да мэты з зайдроснай упартасцю, не рухаючыся на вачах, але не спыняючыся. Цяпер яны рыхтаваліся акрэсліць на плоскасці часу чвэрць цыферблата, сысціся ў простым куце.