У інтэрнэце збіраюць подпісы ў падтрымку беларускай мовы ў Беларусі і Расеі

Беларусы распачалi збор подпісаў пад двума зваротамі па абароне беларускай мовы. На сайце Petitions. by ідзе збор подпісаў пад двума зваротамі па абароне беларускай мовы. Першы зварот, які накіруюць у Міністэрства адукацыі і Дзяржаўную аўтаінспекцыю, тычыцца падтрымкі беларускай мовы ў Беларусі, паведамяле racyja. com. „У Беларусі, па нашых назiраннях, маюцца прыкметы сталага парушэння правоў беларускамоўнага насельніцтва і дыскрымінацыi беларускай мовы, хаця ў арт. 17 Канстытуцыі замацаваныя роўныя ўмовы для двух дзяржаўных моваў, а ў арт. 50 сказана: «Кожны мае права карыстацца роднай мовай, выбіраць мову зносін. Дзяржава гарантуе ў адпаведнасці з законам свабоду выбару мовы выхавання і навучання», – гаворыцца ў петыцыі. Больш за 500 карыстальнікаў падпісаліся пад патрабаваннямі, сярод якіх – афармляць дарожныя знакі па-беларуску і вярнуць надпіс «Выконвай хуткасны рэжым», які не спадабаўся Лукашэнку;забяспечыць кожнаму магчымасць вучыцца па-беларуску;стварыць беларускамоўную дзяржаўную вышэйшую навучальную ўстанову і падтрымаць іншыя падобныя прыватныя ініцыятывы.