«Гэта самае вялікае свята. Яно нам дае надзею»

Свята Уваскрашэння Хрыстовага адзначылі гарадзенскія грэка-каталікі. Свята Уваскрашэння Хрыстовага адзначыла Беларуская Грэка-каталіцкая Царква з Малой Павячэрніцы, Ютрані і Літургіі. Яны прайшлі на пераломе суботы і нядзелі: з 20-га па 21-га красавіка, паведамляе «Радыё Рацыя». Чым ёсць свята, які ўкладаюць у яго сэнс, – кажуць вернікі парафіі Маці Божае Фацімскай у Гародні. – Гэта самае вялікае свята, канешне. Яно нам дае надзею. Напаўняе сэрца радасцю. Надзею на вечнае жыццё. – Гэта вялікае свята. Гэта свята ўсіх святаў, ад якога бярэ пачатак наша вера. Каб не верыў, што ёсць уваскрашэнне, то і няма нашай веры. Для гэтага, я так думаю, варта жыць, маліцца і думаць, што там спаткаемся усе, што там на нас чакае добры Бог. ФОта: racyja. com Да малітоўнага жыцця грэка-каталіцкай парафіі чынам майстрыцы далучылася польская грамадзянка, якая некалькі гадоў жыла ў беларускай Гародні.