Раман Бясьсьмертны: Зьмена ўлады — залог разьвіцьця

Былы амбасадар Украіны ў Менску пра асаблівасьці ўкраінскай дэмакратыі. Былы амбасадар Украіны ў Беларусі і адзін з 39 кандыдатаў у першым туры прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне Раман Бясьсьмертны распавёў у інтэрвію «Радыё Свабода» пра перадвыбарчую сытуацыю ва Ўкраіне і адказаў, ці бачыць пагрозу, што падзеі пачнуць разьвівацца па беларускім сцэнары. Адмінрэсурс ва Ўкраіне немагчымы— Як вы мяркуеце, ці можна ўжо сьцьвярджаць, што ва Ўкраіне будзе новы прэзыдэнт?— Сьцьвярджаць пакуль нельга, але дапускаць такі варыянт як найбольш верагодны — магчыма, бо сацыялягічныя службы на гэты дзень даюць больш як двухразовы адрыў. Таму, якія намаганьні тут ні прыкладай, пераадолець такі разрыў у гэтым супрацьстаяньні Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага малаверагодна. — Выкарыстаньне адміністрацыйнага рэсурсу, які пакуль што застаецца ў руках дзейнага прэзыдэнта, можа істотна паўплываць на вынікі другога туру?— Можна шмат чаго рабіць, і варыятыўнасьць вельмі вялікая. Але тут ёсьць вельмі сур’ёзныя абмежаваньні, якія называюцца грамадзянскай супольнасьцю.