Крыж

Яны ў крыжы драўляным бачаць бервяно. Верш «Крыж» пра Курапаты апублікаваў у «Фэйсбуку» журналіст Сяргей Ваганаў:«Яны ў крыжы драўляным бачаць бервяно. У металічным — пуд металалому. Не Ён і не Яна. Яны — ЯНОУ курапацкім жаху крыжаломным. Але ня зломлены наш Курапацкі Крыж!Не ададраць ад каранёў адвечных. ЯНО, ты чуеш, ў пекле як гарыш?!Бо ён нязломны — Беларускі КрыжЗ пакутнай Памяці і костак чалавечых». Нагадаем, партыя «Народная Грамада», якая ўваходзіць у Беларускі Нацыянальны Кангрэс, заклікала да новага малебна «Вызвалі нас ад лукавага» 15 красавіка а 18-й каля адміністрацыі Лукашэнкі (Менск, вуліца Карла Маркса, 38). 4 красавіка ўлады знеслі крыжы па перыметры Курапатаў. Актывісты паведамляюць, што было знесена і вывезена блізу 100 крыжоў. 1 сакавіка на прэс-канферэнцыі Лукашэнка выказаў незадаволенасць крыжамі вакол Курапатаў, якія бачныя з дарогі. На заклік аднаго з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Міколы Статкевіча ў цэнтры Менска адбыўся малебен, у якім удзельнічалі блізу 1000 чалавек.