Гэта тэст нам, ці вартыя мы называцца нацыяй

І так, мы бачым што робіць народная салідарнасць і разгалос. Маісей Мазько на волі. Учорашняя сітуацыя з Таццянай Фесікавай таксама прыклад, берасцейцы былі гатовыя каб не аддаць яе ў лапішчы гэтых злачынцаў. Таму сябры, заклікаю вас да еднасці і салідарнасці, зараз гэтай салідарнасці не хапае ў Курапатах. Гэта тэст нам, ці вартыя мы называцца нацыяй, ці з намі будуць рабіць усё, што заўгодна. Правільныя словы сказаў Уладзімер Мацкевіч: Сёньня трэба, каб лідэры думкі, у тым ліку Алексіевіч, самі выходзілі на Плошчу. Такіх аўтарытэтных людзей, якія выказваюцца многа, дык давайце перойдзем ад словаў да дзеянняў. І я звяртаюся да палітыкаў: кіньце свае палітычныя амбіцыі і абяднайцеся вакол Курапатаў. Бо гэтае месца адзінае, якое можа абяднаць нас як нацыю. Жыве Беларусь!Алесь Абляк, ФэйсбукНагадаем, што 4 красавіка ўлады знеслі крыжы па перыметры Курапатаў. Актывісты паведамляюць, што было знесена і вывезена блізу 100 крыжоў. 1 сакавіка на прэс-канферэнцыі Лукашэнка выказаў незадаволенасць крыжамі вакол Курапатаў, якія бачныя з дарогі.