Абаронца Курапатаў правёў свой Дзень народзінаў на варце

Валер Рабцаў прыязджае ў Курапаты тры разы на тыдзень і звычайна застаецца на ўвесь час варты. Першага красавіка яму споўнілася 49 гадоў. У свой Дзень народзінаў Валер Рабцаў таксама выйшаў на вахту, піша «Новы час». З аднаго боку, панядзелак – дзень для варты цяжкі, бадай што стаіць найменш абаронцаў. З другога боку – і машын няшмат. У пасляпрацоўны час першага красавіка стаянка каля рэстарана “Поедем, поедим” пустая. Праязджае толькі персанал і таксі. Валер Рабцаў выходзіць на варту па панядзелках, чацверах і нядзелях. У чацвер ён дзяжурыў з самага пачатку як сябра партыі БНФ, і калі арганізацыя адмовілася ад удзелу ў Курапацкай варце, працягваў выходзіць ужо ад уласнага імя. У нядзелю Валер падтрымлівае Малады фронт, а адказнасць за панядзелак цалкам узяў на сябе. Каля пятнаццаці абаронцаў зараз рэгулёва з’яўляюцца ў Курапатах. Наведвальнікі ў рэстаран “Поедем, поедим” ездзяць таксама прыкладна адны і тыя ж. “Цяпер няма сэнсу спыняць машыны, – кажа Валер Рабцаў. – Выпадковых людзей амаль не бывае, літаральна адна-дзве машыны на тыдзень.