Як Гродна стала другой сталіцай БНР

У сакавіку 1919-го тут адзначылі першыя ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. 18 красавіка 1919-га, на балконе беларускай ваеннай камендатуры стаяць прадстаўнікі французскай, літоўскай і беларускай ваенных місій, што вярнуліся з Коўна. Фота было апублікавана ў тыднёвіку «Беларускае жыццё»Адной з галоўных пляцовак па адзначэнні 101-х угодак абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі быў Каложскі парк у Гродне. Гэта сімвалічны момант: менавіта гэты горад сто год таму стаў часовай сталіцай БНР, тут у канцы сакавіка 1919-га адзначылі першую гадавіну абвяшчэння народнай рэспублікі. 18 красавіка 1919-га, на балконе беларускай ваеннай камендатуры стаяць прадстаўнікі французскай, літоўскай і беларускай ваенных місій, што вярнуліся з Коўна. Фота было апублікавана ў тыднёвіку «Беларускае жыццё» Вось як пра набыццё новага статусу горада піша гродзенскі гісторык Андрэй Чарнякевіч у кнізе «Старонкі гісторыі Беларускай Гародні»: «Здавалася б, яшчэ зусім нядаўна з усіх беларускіх устаноў у горадзе была толькі школка і раптам на пачатак 1919 года Гродна ператвараецца ў цэнтр нацыянальнага руху, а адных мясцовых беларускіх арганізацый ствараецца каля дзесятку.