Беларусы прайшліся шэсцем па Варшаве

Сёння ў Варшаве ладзілася традыцыйная імпрэза з нагоды абвешчання незалежнасці БНР. Незалежнасць і свабода – тыя каштоўнасці, якія яднаюць беларусаў з усяго свету. У тым ліку, вядома, і ў Польшчы. Сёння ў Варшаве ладзілася традыцыйная імпрэза з нагоды абвешчання незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Імпрэза распачалася з мітынгу каля помніку Тадэвушу Касцюшку – герою паўстання 1794-га года. Пасля гэтага ўдзельнікі імпрэзы – а іх сабралася больш за 100 асобаў – рушылі шэсцем праз цэнтр Варшавы да помніку Адаму Міцкевічу, паведамляе «Белсат». Падобныя імпрэзы ладзяцца з 2012-га году. «Адчуваецца еднасць беларускага народу, і таксама шмат знаёмых твараў з мінулага года і з Беларусі», – кажуць удзельнікі акцыі кажуць. Гісторык Ігар Мельнікаў, які ўзяў удзел у святкаванні, павіншаваў прысутных і падзяліўся сваім рэцэптам стаць сапраўднымі беларусамі:«Жадаю беларусам, каб яны больш глыбока даследавалі ўласную гісторыю, каб яны звярталіся да сваіх гістарычных ведаў, каб размаўлялі са сваймі старымі, якія яшчэ жывуць, каб шанавалі сваю гістарычную спадчыну.