Як вяртаюць імёны беларускіх Праведнікаў

Такім людзям на ўзроўні дзяржавы маглі б даць званне Герояў Беларусі. Вайна ломіць законы маралі. Часам нават уратаванне аднаго жыцця ўзамен на згубу іншага немагчыма асудзіць. Але ўсё ж былі і тыя, хто пад пагрозай сабе і сваім блізкім ратаваў людзей, якіх выраклі на знішчэнне. Пазней іх назвалі Праведнікамі народаў свету, пiша «Новы Час». Цуд як выбарДапамога яўрэям на акупаваных тэрыторыях у часы Другой сусветнай вайны каралася смерцю. Матывы, якія кіравалі выратавальнікамі ў такіх немагчымых умовах, спрабуюць акрэсліць аўтары выставы «На загад сэрца», створанай Міжнароднай школай вывучэння Халакосту Яд Вашэм (Ізраіль). Экспазіцыю да 31 сакавіка можна ўбачыць у Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна ў Мінску (вуліца Сухая, 25). На выставе прадстаўлены некалькі гісторый ратаванняў з Літвы, Латвіі, Украіны, Польшчы і, вядома, Беларусі. Усе яны разгортваліся пры розных абставінах, але яднае іх тое, што, пэўна, можна назваць цудам. Напрыклад, успаміны адной з беларускіх Праведніц Раісы Сямашка.