Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы: Заява аб невінаватасьці «Бурага» ня мае юрыдычнай сілы

Навуковые даследаванні не ўплываюць на вынiк расследавання, закрытага ў 2005 годзе. Стала вядомая пазіцыя Інстытута нацыянальнай памяці (IPN) у сувязі з інфармацыяй, якая змяшчаецца ў заключных выніках расследавання справы Рамуальда Райса, псеўданім Буры, паведамляе Радыё Рацыя. У сувязі з дыскусіяй, якую выклікала паведамленне, размешчанае ў раздзеле для СМІ на партале ipn. gov. pll, інстытут тлумачыць, што і біяграфія капітана Рамуальда Райса Бурага, і артыкулы, публікацыі, прыведзеныя ў паведамленні IPN, дэманструюць вынікі навуковых даследаванняў іх аўтараў, якія ўпісваюцца ў шырокую дыскусію пра сітуацыю, у якой знаходзілася Польшча пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Супрацоўнікі Інстытута нацыянальнай памяці, а таксама Камісія па пераследзе злачынстваў супраць польскага народа, працуюць незалежна адзін ад аднаго ў рамках сваіх паўнамоцтваў і абавязкаў. Камісія па пераследзе злачынстваў супраць нацыі не прыводзіць ні аднаго новага факту ў дачыненні да расследавання, закрытага ў 2005 годзе.