Відэафакт: У Вільні ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага

Вянчаў цырымонію гук Баявога Рога. 22 сакавіка 1864 году ў Вільні на Лукіскай плошчы публічна быў павешаны Кастусь Каліноўскі, адзін зь лідэраў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863–1864 гадоў, які стаў нацыянальным героем Беларусі, паведамляе Telegram-канал ТБК Вільня. У мерапрыемстве ўдзельнiчалi беларусы, беларуская дыяспара Літвы і Польшчы, літоўцы. Удзельнiкi ўшанавалі гонар славутага Правадыра і зачыталі спіс пакараных смерцю і высланьнём паўстанцаў. Прагучалі таксама лісты з пад шыбеніцы самога Каліноўскага, званы царквы Сьвятога Апостала Філіпа прабілі 155 разоў ў гонар мінулага, з мамента пакараньня, часу. Вянчаў цырымонію гук Баявога Рога - адзін са спосабаў старажытнай баявой камунікацыі, выкарыстоўваўся ў тым ліку ў войску паўстанцаў, заклікаючы на бой.