Уладзімер Арлоў: Гістарычная сьвядомасьць разам з мовай бароняць межы дзяржавы лепей за любую армію

Пiсьменьнiк распавёў, чаму пісаць на гістарычныя тэмы цікава. Ян Максімюк гутарыць з Уладзімерам Арловым, чаму ён не напісаў доўгага раману і што ён думае пра абарону беларускіх межаў. А таксама пра тое, як яго перакладалі расейцы, якія думалі, што беларуская мова – амаль руская, паведамляе «Радыё Свабода». Пра самую важную літаратурную прэмію«Выйшла шэсьць [маіх] паэтычных кніг, і адна зь іх, „Паром праз Ла-Манш“, пераствораная па-польску знакамітым перакладчыкам Адамам Паморскім, прынесла мне у 2010-м самую, магчыма, важную літаратурную ўзнагароду — міжнародную прэмію „Эўрапейскі паэт свабоды“, заснаваную гданьскай мэрыяй. Прэмію мне ўручаў сьветлай памяці гданьскі мэр Павел Адамовіч, жыцьцё якога так трагічна абарвалася сёлета». Што грэе душу«У хвіліны роспачы і паняверкі душу грэе думка, што я ўсё ж стаў прафэсійным пісьменьнікам, маю сваіх выдаўцоў і, што самае важнае, сваіх чытачоў». Пра адзін пераклад сваёй прозы на расейскую мову«Мне прыслалі на аўтарызацыю і ягоны пераклад [рэч датычыць расейскага перакладчыка з псэўданімам Пяцібратаў — РС].