Паліна Рэспубліка зрабіла кавэр на песьню, якую паслухалі больш за 50 мільёнаў разоў

Сьпявачка запісала кліп і беларускамоўны кавэр на «Мокрые кроссы» рэпэра Цімы Беларускіх. Сьпявачка Паліна Рэспубліка запісала кліп і беларускамоўны кавэр на «Мокрые кроссы» рэпэра Цімы Беларускіх, паведамляе svaboda. org. Свой кавэр «Мокрых кросаў» Паліна Рэспубліка прысьвяціла:сваім суседзям;беларускаму рэпу;«сваім кросам з „Зары“, якія верай і праўдай перажылі зіму». Хто такі Ціма Беларускіх?Рэпэр Ціма Беларускіх зьяўляецца адзіным артыстам беларускага музычнага лэйблу Kaufman. Першы публічны рэліз Цімы Беларускіх выйшаў у 2017 годзе. Сёлета рэпэр выпусьціў першы альбом «Твой первый диск — моя кассета». На момант публікацыі арыгінал «Мокрых кросаў» паслухалі на Soundcloud амаль 9 мільёнаў разоў, кліп на YouTube сабраў 41 мільён праслухоўваньняў. Сэрвісы для стрымінгу музыкі не публікуюць статыстыку праслухоўваньняў. Вядома, што на «Яндэкс-музыцы» песьня Цімы Беларускіх заняла трэцяе месца ў рэйтынгу найпапулярнейшых трэкаў 2018 году.