Людзі, гэта мафія

Гісторыя пра «абаронцаў Айчыны» якраз на 23 феўраля. Памятаеце Розу Стрэльчанку, незалежнага дэпутата з Каплічаў, якая змагаецца за беларускую школу? Дык вось, учора ў Каплічах былі кіно і немцы. У чацьвер (!) Калінкавіцкая раёнка выйшла з артыкулам, дзе сцвярджаецца, што Роза Стрэльчанка накіравала ў адрас Мінадукацыі ліст, дзе пагражала ўзарваць школу і сябе (!). Канечне, ніякага ліста яна не пісала. У пятніцу (!) сапёры, МНС і міліцыя прыяжджаюць у Каплічы, ачапляюць зачыненую школу, высяляюць людзей з бліжэйшых хатаў. . . канечне, нічога не знаходзяць, і ўсёй брыгадай валяць дахаты да Стрэльчанкі. Допыт, ператрус, канфіскацыя сістэмніка. . . На адну жанчыну-дэпутата сельсавета!. . Людзі, гэта мафія, гэта трэш, гэта няма словаў! Просім увагі журналістаў і праваабаронцаў!Павел Севярынец, Фэйсбук