Як захаваць беларускую мову

Восем простых правілаў. «Радыё Свабода» сабрала некалькі простых прапановаў, якім чынам можна падтрымаць беларускую мову і пашырыць сфэру яе ўжытку:1. Размаўляй па-беларуску. Рабі гэта ў грамадзкіх месцах, на імпрэзах, з прадавачкамі ў крамах і з сваякамі. Мовы ня трэба саромецца. 2. Выбірай беларускую мову ў сваіх гаджэтах, на сайтах, у банкаматах, у паслугах мабільных апэратараў, Google. Калі сэрвіс прапануе беларускую — рабі выбар на яе карысьць. 3. Пішы па-беларуску. Сваё імя ў сацыяльных сетках, статусы, лісты і паведамленьні. Няважна, у электронным выглядзе ці на паперы. 4. Кантактуй з уладамі па-беларуску. Гэта тваё права: звароты, тэлефанаваньні, размовы на прыёмах, дэклярацыі — ужывай беларускую. 5. Падтрымлівай беларускую культуру. Купляючы кніжкі, наведваючы імпрэзы і выставы, удзельнічаючы ў краудфандынгавых праектах і дабрачынных ініцыятывах. 6. Беларускую мову — дзецям. Кніжкі, казкі, мультфільмы, маляванкі — усё гэта ёсьць па-беларуску, карыстайцеся ім. Вельмі важна, каб дзеці з самага пачатку ведалі, якая мова родная.