У Берасці адзначылі Дзень роднай мовы

Святочная імпрэза сабрала ў Берасці каля сотні чалавек з розных рэгіёнаў. 21 лютага ў Берасцейскім абласным грамадска-культурніцкім цэнтры адбылося свята “Жывыя вытокі”. У праграме — конкурс выканаўцаў беларускай эстраднай песні, святочны канцэрт і этнадыскатэка, перадае «Радыё Рацыя». Таксама была прэзентаваны зборнік Анастасіі Якавец “Байкі баю — усіх забаўляю”, — распавёў рэдактар выдання Мікола Аляхновіч:– Кніга сама па сабе арыгінальная, таму што яна выдадзена на мове Лунінеччыны, на мове той гаворкі, якой карыстаецца сама аўтарка. Запіс зроблены на аснове яе выступленняў, на аснове пераказаў – гэта байкі, гэта калыханкі, гэта казкі. Прычым ёсць варыянты, якія даюцца ў адаптавыным выглядзе на беларускай мове. Святочная імпрэза “Жывыя вытокі” сабрала ў Берасці каля сотні чалавек — з розных рэгіёнаў Берасцейшчыны, розных узростаў і рознага роду заняткаў. Яна традыцыйная і ладзіцца раз на год.