Кожная аўтарытарная сістэма абавязкова падыходзіць да краху

Ноты песімізму выразна загучалі і ў гаворцы двух правіцеляў. Пачыналася аўтарытарнае праўленне ў Беларусі з зацяганага ў гісторыі чалавецтва папулізму — карупцыянераў пасаджу за краты, заводы запушчу, жанчынам дам па мужыку, а мужыкам — па пляшцы. У час постсавецкай эйфарыі, якая затуманіла галовы, многія суайчыннікі паверылі ў «светлую перспектыву». Адразу паведамляю, што мяне ў шэрагах абнадзеяных абарыгенаў не было. У той час я працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Полымя», быў аўтарам адзінаццаці кніг, меў разумную і прыгожую жонку, любімых, не менш разумных і прыгожых дзвюх дачок, а на пляшку, калі мелася патрэба, мог зарабіць сам. Таму да бадзёрых, нахрапістых лозунгаў дырэктара саўгаса ставіўся не толькі з грэблівай усмешкай, але і з вялікім скепсісам. Уласнае разуменне небяспечнай сітуацыі праз прэсу і публічныя выступы даносіў да людзей. Многія публікацыі выходзілі менавіта пад рубрыкай «Трывожны роздум пісьменніка». Быў і застаюся прыхільнікам парламенцкай рэспублікі, якая найбольш прыдатная для беларусаў, але пасля ўвядзення пасады прэзідэнта стаў даверанай асобай С.