«Лаву Клінтана» адвезьлі з Курапатаў на рэстаўрацыю

Актывісты КХП-БНФ вывезьлі абломкі «лавы Клінтана» з тэрыторыі народнага мэмарыяла. 9 лютага актывісты КХП-БНФ, якія шмат гадоў апякуюцца Курапатамі, вывезьлі абломкі «лавы Клінтана» з тэрыторыі народнага мэмарыяла. «Вывезьлі для далейшай рэстаўрацыі — гэта магчыма. Пасьля аднаўленьня лава будзе ўсталяваная на былым месцы, для яе захоўваньня будуць прынятыя захады бясьпекі. А вандалаў мы папярэджваем, што нашае цярпеньне скончылася», — паведаміў «Радыё Свабода» кіраўнік дырэкцыі народнага мэмарыяла Курапаты Алесь Чахольскі. Фота: svaboda. org Абаронцы ведаюць дадзеныя падазронага наведнікаПаводле Алеся Чахольскага, вечарам 8 лютага і наступнай ноччу абаронцамі Курапат было арганізавана дзяжурства ў Курапатах. У выніку быў заўважаны чалавек, які, як мяркуюць актывісты, можа быць датычным да разбурэньня «лавы Клінтана». Прыкметы гэтага чалавека, а таксама нумар аўтамабіля, на якім ён прыехаў у Курапаты, актывісты перададуць сьледчым, якія расьсьледуюць справу аб разбурэньні лавы Клінтана.