Рада БНР: Дэмакратызацыя – адзіная гарантыя незалежнасці Беларусі

Рада БНР заклiкае спыніць пераслед патрыётаў Беларусі i правесцi дэмакратычныя выбары. У апошнія тыдні актывізавалася грамадская дыскусія вакол пагрозаў незалежнасці Беларусі з боку Расейскай Федэрацыі. Зважаючы на аналіз сітуацыі, а таксама:– Канстатуючы, што ў нацыянальных інтарэсах Беларусі – рэформа эканамічнай мадэлі краіны і выхад з усіх інтэграцыйных аб’яднанняў з Расеяй, а ў доўгатэрміновай перспэктыве – будаўніцтва з будучай дэмакратычнай Расеяй раўнапраўных, рынкавых, добрасуседскіх адносінаў, заснаваных на ўзаемнай павазе;– Улічваючы, што саюзная дамова з цяперашняй Расеяй не адлюстроўвае волю беларускага народу, які жадае добрых і шчыльных адносінаў з усімі сваімі суседзямі, у тым ліку з Украінай і краінамі Еўрапейскага Звязу;– Улічваючы, што ўлады Рэспублікі Беларусь не паведамляюць грамадству пра канкрэтныя змест і вынікі перамоваў паміж А. Лукашэнкам і У. Пуціным у канцы 2018 году, што стварае глебу для спекуляцыяў і спрыяе росту напружанасці, а таксама ўлічваючы, што цягам апошняга месяцу маюць месца спробы маніпуляваньня публічнай дыскусіяй з боку дэструктыўных палітычных сілаў у Расеі і ў Беларусі, да якіх беларускае грамадства павінна ставіцца разважна і акуратна;Рада Беларускай Народнай Рэспублікі заклікае:– Палітычна актыўных грамадзянаў і дэмакратычныя сілы – планаваць свае дзеянні на выпадак абвастрэння пагрозы незалежнасці Беларусі.