Алена Талстая: Беларусы здольныя абараніць сваю незалежнасць

Мы павінны быць з’яднаныя, каб у пэўны мамант прамовіць свае слова. Якое значэнне для будучай незалежнай Беларускай праваслаўнай царквы і для нашай краіны маюць падзеі, якія зараз адбываюцца ў Стамбуле? Чаму рэжым баіцца акцый асабістай мужнасці і пераследуе патрыётаў? Як мы зможам абараніць незалежнасць Беларусі? На гэтыя пытанні прэс-службы БНК адказвае сустаршыня руху салідарнасці «Разам», які ўваходзіць у Беларускі Нацыянальны Кангрэс Алена Талстая. — Вы — адна з першых, хто быў арыштаваны ў гэтым годзе за палітычную акцыю. Чаму вы 4 студзеня выйшлі разам Нінай Багінскай і іншымі актывістамі да будынку МУС?— Ніна Багінская на працягу апошняга тыдня правяла тры падобныя акцыі. Яна ішла па праспекце Незалежнасці ад Чырвонага касцёла з плакатамі «Свабоду народу!» і «Свабоду палітвязням» з імёнамі ўсіх, хто сёння знаходзіцца за кратамі па палітычных выраках 28 і 30 снежня. У першы раз яе затрымалі, парвалі плакат і нашыўку на паліто. У другі яна дайшла да плошчы Якуба Коласа, гэты было ў дзень яе народзінаў.